Звароты жыхароў Быхава выслухаў Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

13 февраля 2020
Аб рашэнні пэўных задач жыхароў Быхава  сёння гаварылі на прыёме грамадзян. Размова  ішла аб неабходнасці рэканструкцыі гарадскога стадыёна, дарог, гучалі і просьбы дапамагчы ў жыллёвых пытаннях.

Сёння звароты выслухаў Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Як паказаў аналіз, людзі часам гадамі абіваюць парогі інстанцый. Так, чатыры гады  не можа паўнапраўна ўступіць у спадчыну Уладзімір Мартынаў - з-за  памылак у дакументацыі з боку спецыялістаў БТІ. Больш за  год спрабуе даказаць сваю невінаватасць у адміністрацыйнай справе і сям'я Анікеевых.    

Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:
"Летась усяго ў Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла больш як 26 тысяч зваротаў і кожны чацвёрты - гэта зварот з сельскіх раёнаў. Безумоўна,  больш актыўная работа  павінна быць і мясцовых органаў улады, але і, вядома ж, дэпутацкага корпуса. Надзвычай важна чуць і бачыць тыя праблемы, якія сёння хвалююць жыхароў беларускай глыбінкі". 

Каб кожны зварот з беларускай глыбінкі быў пачуты, сёлета адбудуцца выязныя прыёмы ва ўсіх 118  райцэнтрах краіны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя