Работа са зваротамі грамадзян для Адміністрацыі Прэзідэнта ўжо даўно стала своеасаблівым трэндам. Гэта адкрыты дыялог паміж насельніцтвам і ўладай на ўсіх узроўнях, а яшчэ комплекснае развіццё рэгіёнаў і камфорт кожнага. Так, напрыклад, для жыхароў Стаўбцоўскага раёна ўдасканалілі графік працы аўтакрам і пашырылі асартымент у іх. А ў Смалявічах арганізавалі зручныя транспартныя зносіны са сталіцай. Пра тое, як звароты грамадзян дапамагаюць вырашаць жыццёвыя пытанні, у рубрыцы "Зваротная сувязь" раскажа Алена Вітко (відэа).
Звароты беларусаў дапамагаюць стварыць камфортныя ўмовы для жыцця ў аграгарадках
26 мая 2022













