Зваротаў ад грамадзян чакаюць прадстаўнікі ўлады

26 апреля 2017

Атрымаць параду, вырашыць уласныя бытавыя праблемы і спрэчныя пытанні па тэлефоне можна падчас прамых ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і ў апошнюю суботу красавіка.

У Мінгарвыканкаме жыхароў горада выслухае намеснік мэра Ігар Юркевіч. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з 9:00 да 12:00 па нумары тэлефона 8 017 2224444.

У Мінскім аблвыканкаме на сувязі з грамадзянамі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нагадаем, звярнуцца па тэлефоне да кіраўніцтва сталіцы і цэнтральнага рэгіёна з прапановамі і пытаннямі можна кожную суботу.