Абаронны сектар Беларусі дынамічна развіваецца - як удалося захаваць галіну

8 октября 2023

Абаронны сектар Беларусі - паспяховая галіна, якая дынамічна развіваецца. Але так было не заўсёды.

Пасля распаду Савецкага Саюза многія беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу апынуліся на мяжы закрыцця. Заказы з Масквы зніклі, а з імі прапаў і заробак. Людзі сталі звальняцца. З часам недахоп спецыялістаў ператварыўся ў сапраўдную праблему (зразумела, на радасць калектыўнаму Захаду). Але ўжо да канца 90-х у галіны з'явілася новае дыханне. 

Ствараць уласную зброю і мадэрнізаваць сваімі сіламі. Гэты тэзіс Прэзідэнта стаў асноватворным. І размова ідзе не толькі пра цяжкую тэхніку. Стралковая зброя, прыцэлы, прылады барацьбы з радыёразведкай, беспілотнікі, сродкі сувязі - гэта толькі малая доля таго, што сёння выпускаюць прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама. Усяго больш за тысячу адзінак. Пра мінулае і сучаснае ваенна-прамысловага комплексу краіны - у наступным матэрыяле (відэа).