Абноўлены мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў урачыста адкрылі ў вёсцы Грышына

21 августа 2019

Абноўлены мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урачыста адкрылі ў вёсцы Грышына Расонскага раёна. У брацкай магіле астанкі байцоў Чырвонай арміі, якія памерлі ад ран у мясцовым шпіталі, а таксама народных мсціўцаў. Расонскі раён называюць краем партызанскай славы. Тут быў маштабны падпольны і партызанскі рух.

Марына Раманоўская раскажа больш падрабязна (відэа).