Абноўлены мемарыял да 100-годдзя міліцыі

2 марта 2017

У вёсцы Гаі Магілёўскага раёна адкрылася алея ля помніка батальёну міліцыі капітана Уладзімірава. У ліпені 41-га ён адным з першых уступіў у бітву з нямецкай арміяй. Амаль тыдзень міліцыянеры ўтрымлівалі абарону. Былі знішчаныя два танкі праціўніка і амаль рота салдатаў. Большасць з 250 байцоў батальёна загінула. Дзякуючы пошукавай працы ў архівах Беларусі і Расіі высветленыя імёны і фатаграфіі 17 міліцыянераў.

Яўген Кавалёнак, старшыня Магілёўскага абласнога савета ветэранаў ОУС і УВ МУС Беларусі: "Падлучылі супрацоўнікаў архіваў інфармацыйных цэнтраў усёй рэспублікі, якія перагледзелі асабістыя справы, і па наяўнасці прозвішча, па ўспамінах - імя, імя па бацьку нейкае - вось такім вось чынам былі знойдзеныя пэўныя фатаграфіі з асабістых спраў. Пошукі працягваюцца зараз".

Увесну магілёўскі інстытут МУС сумесна з пошукавай арганізацыяй "Вікру" плануюць пачаць раскопкі на месцы баёў ля вёскі Гаі, каб адкрыць новыя старонкі гераічнай абароны Магілёва.