Абноўлены дом кнігі "Светач" адкрыўся ў Мінску

17 мая 2019

У Мінску ўрачыста адкрылася легендарная кнігарня "Светач"! У гонар першага дня працы зрабілі зніжку 10 працэнтаў на ўсё. А першым дзесяці пакупнікам - падарункі. Абноўлены магазін стаў больш. Да тысячы трохсот квадратных метраў дадалося яшчэ 640. Дарэчы, кнігарня займае два паверхі. На першым - канцтавары, сувеніры, паштоўкі, усё для школы, мастацкая і дзіцячая літаратура. На другім - метадычная літаратура і кнігі для вывучэння розных навук і моў. На кожным паверсе інфакіёск. Зараз з іх дапамогай можна даведацца, ці ёсць кніга ў гэтым магазіне. Пазней з'явіцца функцыя іх пошуку. Таксама ў магазіне з'явілася зона для прэзентацый і кафэ. Яно адкрыецца крыху пазней.