Важны аб'ект для беларусаў. К святу для юных жыхароў Ашмян пасля маштабнай мадэрнізацыі адкрыўся дзіцячы садок. Дашкольная ўстанова стала адной з самых перадавых у рэгіёне па энергаэфектыўнасці. Тут правялі цеплавую рэабілітацыю фасада і даху. Усталявалі цеплавыя помпы, на даху зманціравалі сонечныя калектары і батарэі, замянілі вокны. Для захавання цяпла прыменена сістэма вентыляцыі і рэкуперацыі паветра. Цалкам абноўленыя харчблок, спартыўныя і музычныя залы. Закуплена бытавая тэхніка класа А. Разлічаны дзіцячы сад на 110 месцаў. Плануецца, што наведваць яго будуць дзеці з усяго раённага цэнтра.
Абноўлены дзіцячы садок адкрыўся ў Ашмянах
7 ноября 2020













