Абноўлены басейн урачыста адкрылі сёння ў аграгарадку Аўсянка. Басейн належыць Аўсянкаўскай сярэдняй школе. Тут навучаюцца не толькі мясцовыя школьнікі, але і дзеці яшчэ з шасці населеных пунктаў. У навучальны час у басейне будуць займацца навучэнцы, а ў вячэрні сюды змогуць прыходзіць усе ахвотнікі.
На мадэрнізацыю басейна выдаткавана больш за мільён 600 тысяч рублёў. Наступны этап - капітальны рамонт самога будынка школы - плануюць пачаць у найбліжэйшы час.













