Абноўленыя будкі таксафонаў устанаўліваюць у Мінску

17 октября 2019
Большасць з іх знаходзіцца ў цэнтры горада. Напрыклад, на чыгуначным вакзале і недалёка ад станцыі метро "Няміга". Усяго ж на гарадскіх вуліцах размясцілі больш за паўсотні таксафонаў. Яны могуць не толькі здзяйсняць званкі, але і прымаць іх. Для гэтага спачатку трэба паведаміць абаненту нумар тэлефона - ён указаны ля таксафона.