Абноўленая Рэспубліканская дошка гонару адкрылася ў Мінску

30 апреля 2019

59 лепшых прадпрыемстваў краіны дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці на Рэспубліканскай дошцы гонару. У Мінску напярэдадні Першамая па традыцыі абнавілі спецыяльныя таблічкі з імёнамі пераможцаў на плошчы Дзяржаўнага флага. На іх тыя, для каго 2018-ты стаў годам прыбытку, вялікіх аб'ёмаў вытворчасці, новых заказаў і рынкаў продажаў. Мінулы год быў няпростым, але стабільным. ВУП вырас на 3 %. Вялікі ўклад у эканамічнае развіццё краіны ўнеслі прамысловасць, сфера паслуг і IT-сектар.

Упершыню на дошку гонару трапілі два прадпрыемствы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сярод новаўвядзенняў для тых, хто прэтэндуе ў гэты спіс лепшых, - два гады запар нельга падаваць заяўку на ўдзел. Гэта дасць магчымасць маладым кампаніям паспрабаваць свае сілы і пазмагацца за перамогу.