Абноўленая Рэспубліканская дошка пашаны адкрылася ў Мінску

1 мая 2019
Напярэдадні Першамая ўшаноўвалі 59 лепшых прадпрыемстваў Беларусі дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці, сферы паслуг, а таксама рэгіёны краіны. Для іх 2018-ы  стаў годам прыбытку, новых заказаў і рынкаў продажаў. Так, сярод пераможцаў - сталіца, Гродзенская і Мінская вобласці. Лепшымі таксама прызнаныя БелАЗ, Мінсквадаканал, Бярозаўскі сыраробны камбінат, Белтэлекам і 2-я клінічная бальніца сталіцы. Упершыню на дошку пашаны трапілі  прадпрыемствы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Дарэчы, вызначалі пераможцаў па новых правілах. Так, прызнавацца лепшым нельга больш за 2 гады запар. Гэта дасць магчымасць маладым кампаніям паспрабаваць свае сілы і пазмагацца за перамогу.