Абноўленая пажарная часць адкрылася ў Оршы

25 сентября 2017

За год будынак узвялі практычна з нуля і аснасцілі падраздзяленне неабходным абсталяваннем. Пасля рэканструкцыі павялічана і колькасць асабовага складу. Наперадзе - рэканструкцыя вытворчага корпуса, боксаў для рэзервовай тэхнікі і бытавога будынка.

Аршанскі гаррайаддзел - адзін з найбуйнейшых гарнізонаў Беларусі. Гісторыя стварэння пажарнай службы ў горадзе вядзецца з 1907 года.