Абнаўленне Цэнтра творчасці ў Смілавічах

7 сентября 2020
Выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Смілавічах новы навучальны год сустрэлі ў адрамантаваным будынку. У абнаўленне фасада і даху Дома творчасці, а таксама ва ўцяпленне ўнутранага памяшкання, рамонт навучальных аўдыторый і ландшафтныя работы ўлады Чэрвенскага раёна ўклалі парадку 170 тысяч рублёў. У планах - стварэнне адкрытай музейнай пляцоўкі "Спадчына", якая стане часткай мясцовага музея Хаіма Суціна, земляка смілаўчан. 

У Цэнтры творчасці займаюцца 500 дзяцей. Навучанне вядзецца па некалькіх кірунках, самымі папулярнымі з якіх з'яўляюцца мастацкае, турыстычна-краязнаўчае, інтэлектуальнае і фізкультурна-аздараўленчае.