Абнаўленні Вялікага гістарычнага атласа Беларусі абмеркавалі на пасяджэнні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы

19 июля 2023

У Акадэміі навук 19 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Першым на парадку дня было пытанне абнаўлення Вялікага гістарычнага атласа Беларусі. Час ідзе, многае змянілася пасля першага тыражу. Рэдагаваць 4-томнік 2002 года выпуску пачалі ў студзені 2023-га. Ужо гатовы макет: аб'ём навінкі павялічылі на 50 старонак і 112 карт, у змесце 19 буйных аддзелаў (ад старажытнай гісторыі нашай краіны да сучаснай). Асаблівае месца адвялі гераічным подзвігам у Вялікай Айчыннай вайне. Кнігу дапоўняць схемамі з генацыднымі аперацыямі карнікаў, лагерамі смерці, а таксама назвамі вёсак, якія фашысты сцерлі з беларускай зямлі.

Таксама эксперты Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы абмеркавалі перспектывы развіцця навукова-метадычных часопісаў па гісторыі і найбольш прыярытэтныя напрамкі для дысертацыйных даследаванняў.