Абнавілі Рэспубліканскую дошку пашаны

15 июня 2016

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі - Усебеларускага народнага сходу - і галоўнага свята краіны - Дня незалежнасці - абнавілі Рэспубліканскую дошку пашаны. Адпаведны ўказ сёння падпісаў Прэзідэнт.

Па сукупнасці паказчыкаў найлепшымі рэгіёнамі за пяцігадовы перыяд сталі Мінская, Віцебская і Гродзенская вобласці. Па выніках працы за мінулы год вызначаныя 49 пераможцаў у розных намінацыях. Сярод раёнаў найлепшыя вынікі ў Нясвіжскага, Мазырскага і Талачынскага.

У прамысловасці адзначаныя ў тым ліку Гомельскі радыёзавод. У галіне сувязі - мінскі і гродзенскі філіялы Белтэлекама. Сярод перадавікоў АПК - саўгас-камбінат "Світанак". У гандлі - бабруйскі Прамгандаль і "ЦУМ Мінск".