Абласныя "Дажынкі" пройдуць сёння ў Чэрвені

26 сентября 2020
Дзве гадзіны застаюцца да старту галоўнага аграрнага свята восені. Абласныя "Дажынкі" сёння пройдуць у  Чэрвені. Там падвядуць вынікі ўборачнай - узнагародзяць лепшых  механізатараў, трактарыстаў, аграномаў, аператараў  зернесушыльных установак. 

Зрэшты, урачыстая частка запланавана на другую палову дня. А вось да абеду  гараджане і госці свята змогуць паўдзельнічаць у забаўнай праграме.

Так, перад новым краязнаўчым музеем і  касцёлам  разгорнецца горад майстроў. З'едуцца ўмельцы  з усіх рэгіёнаў. Роспіс па шкле, разьбярства па дрэве,  саломапляценне. Паспрабаваць сябе ў гэтых відах мастацтва зможа кожны. Там запланаваны майстар-класы. Выставу  караваяў і снапоў рэгіёнаў вобласці  размясцілі на плошчы Свабоды. Там жа будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. 

Аматараў актыўнага адпачынку чакаюць на школьным стадыёне па вуліцы  Барыкіна. Для іх падрыхтавалі  лазертаг, фігурнае кіраванне веласіпедам, міні-гольф. У цэлым жа ўвесь Чэрвень сёння адна вялікая святочная пляцоўка. Да абласных "Дажынак" горад прыкметна папрыгажэў.

Чэрвень змяніўся да абласнога свята ўраджаю 


Цырымонія адкрыцця новага дзіцячага сада запланавана на  14 гадзін. І сёння ж у новым  ЗАГСе  замацаваць каханне  шлюбам вырашылі дзве пары. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.