Максімум магчымасцей для моладзі гатова прапанаваць кожная сфера эканомікі Мінскай вобласці. Пры гэтым спецыялістам з лідарскімі якасцямі даецца магчымасць працаваць кіраўнікамі. Перспектывы маладзёжнай палітыкі сёння абмяркоўвалі - ў Вілейцы прайшла дыскусійная пляцоўка па актуальных пытаннях развіцця краіны. Як адзначылі спікеры, важныя аспекты, якія патрабуюць удасканалення, - магчымасць атрымання першага працоўнага месца, забеспячэнне жыллём, кар'ерны рост. Асобны блок пытанняў - пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады і роля мясцовага самакіравання.
Адзначым, гэта ўжо сёмая дыялогавая пляцоўка ў Мінскай вобласці. Тэмамі папярэдніх сталі ў тым ліку развіццё аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, сацыяльнай сфера. Ключавыя ініцыятывы акумулююць для абмеркавання падчас Усебеларускага народнага сходу.













