Абласны конкурс па робататэхніцы пройдзе ў Мінску

3 декабря 2019
Абласны конкурс па робататэхніцы аб'яднае крэатыўных школьнікаў  Мінскай вобласці. У пятніцу вучні  паспаборнічаюць  у васьмі намінацыях. Сярод іх робасумо і робарэйс. Прычым самымі малодшымі ўдзельнікамі турніру будуць першакласнікі. Многія з іх - вучні STEM-цэнтраў. Дарэчы, сёлета смарт-чэмпіянат ўпершыню стане этапам  рэспубліканскага  турніру. А ў наступным годзе ў Мінскай вобласці ўпершыню пройдзе форум STEM-цэнтраў.

Зараз STEM-цэнтры працуюць у пяці гарадах Мінскай вобласці. У найбліжэйшы час плануюць адкрыць яшчэ тры - у Дзяржынскім і Вілейскім раёнах, а таксама ў Салігорску.