Абласны конкурс даследчых работ прайшоў у Мінску

28 октября 2019
Каляровае ўспрыманне вершаў, экалагічна чыстае паліва і электронная кніга для людзей са слабым зрокам. Абласны конкурс даследчых работ прайшоў у Мінску. Былі прадстаўлены  больш за 700 даследаванняў ад навучэнцаў школ і каледжаў цэнтральнага рэгіёна. Лепшыя распрацоўкі – а гэта дзве з паловай сотні работ – прадэманстравалі ў 19 розных секцыях.

Пераможцаў выбралі ў кожнай секцыі. У наступным годзе яны прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.