Рэспубліканскі турнір па футболе "Скураны мяч" працягвае шукаць спартыўныя таленты па ўсёй краіне. Так, у Гомелі на адну з галоўных футбольных пляцовак рэгіёна выйшлі дзяўчаты і хлопчыкі дзвюх узроставых катэгорый. Пазмагацца за прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прыехалі больш як 100 чалавек з 8 раёнаў. Заключныя абласныя гульні ў горадзе над Сожам завершацца на наступным тыдні. Для ўдзелу ў фінале адбяруць 4 лепшыя каманды рэгіёна. Дарэчы, турнір праводзіцца ўжо больш паўстагоддзі. У свой час ён адкрыў дарогу ў вялікі футбол многім спартыўным зоркам.
Абласныя этапы ў рэгіёнах завершацца да 20 лістапада, а ўжо ў снежні адбудзецца рэспубліканскі фінал, які пройдзе ў мінскім Футбольным манежы.













