Абласны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Мінску

15 ноября 2019
Інвестыцыі і лічбавы   банкінг, асабістыя фінансы і страхаванне. Абласны этап   рэспубліканскай   алімпіяды па   фінансавай   граматнасці  прайшоў у сталіцы. У ім прынялі  ўдзел 70 школьнікаў: па   тры прадстаўнікі ад кожнага раёна і горада Жодзіна. На   папярэдніх  этапах свае веды   праверылі больш за 4  тысячы вучняў. Рэспубліканскую алімпіяду па   фінансавай   граматнасці праводзяць з   2014 года. Гэта сумесная   ініцыятыва   Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Беларусі.

Пераможцы прадставяць Мінскую вобласць на   заключным    рэспубліканскім этапе. Ён пройдзе   13   снежня ў   Нацыянальным банку Беларусі.