Абласная алімпіяда па правілах дарожнага руху сабрала паўсотні школьнікаў

27 февраля 2018

Падчас гульні або спаборніцтваў веды набываюцца лягчэй. Абласная алімпіяда па правілах дарожнага руху сабрала паўсотні школьнікаў. Дарэчы, Мінская вобласць – адзіная ў краіне, дзе ладзяць такі турнір.

За перамогу вучні спаборнічалі як паасобку, так і ў камандзе. Заданні выконвалі ў спецыяльнай камп'ютарнай праграме: яна стварае рэалістычныя дарожныя сітуацыі.

Падрабязней - Аляксандра Кавеліч. Якія сігналы паказвае рэгуліроўшчык і як перасекчы дарогу веласіпедысту. На вырашэнне дзесяці задач на правілы дарожнага руху сямікласніку Уладу хапае ўсяго паўтары хвіліны. На ўсе адказы анлайн-сістэма паказвае юнаму інспектару зялёнае святло.

Абласная алімпіяда па правілах дарожнага руху сёлета аб’яднала больш за паўсотню школьнікаў. За перамогу спаборнічаюць як паасобку, так і ў камандзе – разам ацэньваюць дарожную сітуацыю, змадэляваную ў 3D-фармаце.

Сярод удзельнікаў – вучні з пятага па сёмы класы. Карысную інфармацыю вывучаюць пераважна ў гульнявой форме. Таму заданні бяспечнай алімпіяды таксама максімальна займальныя.

Падчас конкурсу школьнікі дэманструюць і творчыя ідэі. Кожная каманда прывезла з сабой яркі плакат на тэму дарожнага руху. Лепшыя з малюнкаў неўзабаве ператворацца ў білборды, якія ўсталююць на дарогах Мінскай вобласці.

У тройцы прызёраў сёлета школьнікі з Бярэзіна, Маладзечна і Салігорска. Яны атрымалі прызы і ўзнагароды. Аднак галоўнае ў такім спаборніцтве – карысныя веды, якія дапамагаюць захаваць жыццё.