Уладальнікаў звання "Чалавек года Мінскай вобласці" ўшаноўваюць ў Клецку

24 марта 2017

"Чалавек года Мінскай вобласці". Уладальнікаў гэтага ганаровага звання сёння ўшаноўваюць ў Клецку. Яны не толькі дасягнулі значных поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, а і сталі прыкладам для сваіх калег. Сярод лаўрэатаў прэстыжнай узнагароды – урачы, настаўнікі, эканамісты, леснікі, ратавальнікі.

Антаніна Станкевіч – пра тых, хто робіць сваю справу толькі на выдатна. Гледзячы на маладжавага і падцягнутага Дзяніса Жылко, складана паверыць, што ў прафесіі ен ужо амаль два дзясяткі гадоў. Начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ведае: ён павінен быць сапраўдным прыкладам для калег. Матываваць калектыў з самых сапраўдных мужчын – справа нялёгкая.

Усё па-сапраўднаму: баёўка вагой да 10 кілаграмаў і нарматыў – 18 секунд. Пераапрануцца за такі кароткі час не ўдаецца – і гэта прабачаюць толькі на першы раз. Нарэшце з абмундзіраваннем спраўляюцца.

Далей – заняткі на паласе псіхалагічнай падрыхтоўкі. Прайсці скрозь агонь, ваду і медныя трубы – прычым у літаральным сэнсе - трэба за даволі кароткі тэрмін. І вось тут становіцца не па сабе. Аднак – адступаць – гэта не па-мужчынску. Апошнія настаўленні ад камандзіра часці і яго калег – і наперад!

Вышка, пераправа скрозь ахоплены полымем мост і вагон цягніка – і пры гэтым трымаць на сабе каля 30 кілаграмаў – задача няпростая.

Для сталічнага праграміста Віктара Кургузава – гэта ўсяго аднадзённы эксперымент. А для ратавальнікаў – штодзённая справа. Начальнік адзела Дзяніс Жылко дадае – гэта нешта сярэдняе паміж хобі і ладам жыцця.