Абход у 4 кіламетры

6 августа 2013
Расказвае Антаніна Станкевіч.

Чыгунка разразае вёску Калядзічы і плот, з-за якога трэба рабіць вялізны круг.
Гэта не пасляпаўдзённы фітнес і нават не паводзіны ў стылі дзяцінства зайграла. Проста іншых варыянтаў няма. Інакш да найбліжэйшага прыпынку грамадскага транспарту прыйдзецца ісці ў абход 4 кіламетры.

Калісьці даўно на гэтым месцы быў пераезд нават для аўто, пазней прыпынак цягнікоў перанеслі, а на гэтым месцы засталася народная сцяжынка. Такім чынам людзі хадзілі адно да аднаго ў госці, да найбліжэйшага аўтобуса і нават на вясковыя могілкі. Але сёння гэты номер не пройдзе.

Відавочна - новаму інжынернаму збудаванню людзі не рады. Хоць ўсё зроблена правільна і ў адпаведнасці з тэхнікай бяспекі. Мы датэлефанаваліся да галоўнага інжынера Мінскага раённага аддзялення чыгункі Уладзіміра Сотнікава. Нас запэўнілі: сітуацыя без увагі не застанецца.

Выконваючы абавязкі старшыні Сенніцкага сельскага выканкама Наталля Жук ужо некалькі дзён не можа выкінуць сітуацыю з галавы. З аднаго боку - плот усталявалі на законнай падставе: усё ж такі ў гэтым месцы цягнікі пралятаюць на хуткасці амаль 140 кіламетраў за гадзіну. З іншага боку - людзей шкада. Пабудаваць у адзін момант падземны ці наземны пешаходны пераход проста фізічна немагчыма. Хутчэй за ўсё, праблему вырашаць пры дапамозе дадатковага транспарту.

А пакуль пытанне вырашаецца, жыхарам вёскі Калядзічы прыходзіцца дэманстраваць неверагодны спрыт і цуды фізічнай падрыхтоўкі. Нават маладым маці з каляскамі і людзям вельмі шаноўнага ўзросту.