Моцны снегапад накрыў сёння Мінск

11 февраля 2019

Вышыня снежнага покрыва на працягу сутак, па прагнозах, павялічыцца да 5-6 см. У сувязі з пагаршэннем умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў не парушаць правілы прыпынку і стаянкі, каб не перашкаджаць снегаўборачнай тэхніцы, а пешаходаў - быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Тым, хто за рулём, неабходна вытрымліваць хуткасны рэжым і дыстанцыю, не дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў і па магчымасці ўстрымацца ад выкарыстання асабістага аўто ў перыяд дрэннага надвор'я. Экіпажы арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю.

Тым часам сіноптыкі на тыдні прагназуюць вільготнае надвор'е. І заўтра ў рэгіёне мокры снег, парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу мінус 2, днём каля плюс 1. А з серады пахаладае. У начныя гадзіны да мінус 7 градусаў, удзень каля 0. Ападкаў стане менш.

Такая тэмпература больш характэрная для сакавіка. А вось у выхадныя крыху пацяплее. Днем да плюс 4, у заходніх раёнах увогуле да 7 градусаў цяпла.