Аб гэтым заявіў намміністра абароны па тыле - начальнік тылу Узброеных Сіл Андрэй Бурдыка падчас урачыстага адкрыцця шматкватэрнага дома пасля капрамонту ў пасёлку Заслонава Лепельскага раёна. Жыллёвае пытанне для сем'яў вайскоўцаў тут з'явілася некалькі гадоў назад, калі колькасць складу воінскай часці павялічылася. У доме, які да гэтага знаходзіўся на кансервацыі, адрамантавалі дах, фасады, замянілі інжынерныя сеткі, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. У абноўленым пяціпавярховіку - 70 кватэр. 30 з якіх - трохпакаёвыя.
Гэта другі арэндны дом для сем'яў вайскоўцаў, уведзены ў эксплуатацыю сёлета. Да гэтага ключы ад арэнднага жылля атрымалі вайскоўцы ў Астраўцы.













