Аб'екты студэнцкай вёскі адпавядаюць патрабаванням для пражывання ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў

25 апреля 2019

Да старту галоўнага мультыспартыўнага форуму года  засталося 57 дзён. Усе аб'екты студэнцкай вёскі цалкам адпавядаюць патрабаванням для пражывання ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў. Менавіта тут сёння адбылося чарговае пасяджэнне аргкамітэта спаборніцтваў. Перш чым абмеркаваць важныя пытанні, члены камітэта агледзелі транспартны мол на праспекце Дзяржынскага. Падчас Гульняў  адсюль будуць курсіраваць спецыяльныя аўтобусы на ўсе неабходныя аб'екты. Затым дэлегацыя пабывала ў інтэрнатах БДУІР і БДУ, дзе агледзелі нумары. Дарэчы, арганізатары паклапаціліся  і пра выгоды для высокіх атлетаў. Ёсць пакоі са спецыяльнымі падоўжанымі ложкамі. Наступны пункт - аб'ект для харчавання. Яго пабудавалі ў рэкордныя тэрміны - 3 з паловай месяцы. Дэлегаты не толькі агледзелі кухню, але і сталі першымі дэгустатарамі.