Мы не можам заставацца абыякавымі да лёсу сваёй краіны, давайце ўспомнім пра аб'яднальную сілу спорту! З такімі словамі беларускія атлеты выступілі ў звароце да міжнароднай супольнасці, каб пакласці канец замахам на наш спорт звонку. З-за мяжы зараз гучаць галасы, якія заклікаюць Міжнародны алімпійскі камітэт да санкцый у адносінах да Беларусі. Васіліса Марзалюк і многія іншыя дзеючыя атлеты з гэтым катэгарычна не згодныя. Яны гавораць аб захаванні багатых традыцый і дасягненнях нашай краіны.
"Каб захаваць усё гэта, сёння мы вымушаны гучна заявіць пра сябе з надзеяй быць пачутымі і заклікаем пакласці канец замахам на беларускі спорт звонку. Адкрытыя звароты ўдзельнікаў некаторых незаконных псеўдаспартыўных структур, якія знаходзяцца за мяжой, на палітычныя тэмы носяць дэструктыўны характар і ганьбуюць спартыўны і алімпійскі рух. Такія невялікія групы асоб не маюць права прадстаўляць інтарэсы, выказваць меркаванні і выступаць ад імя ўсіх беларускіх спартсменаў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі".
Подпіс пад зваротам паставілі не толькі дзеючыя атлеты, але і тыя славутыя спартсмены, якія доўгія гады прыносілі славу нашай краіне. Беларусь мае багатую гісторыю ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. Чэмпіёнамі і прызёрамі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў розныя гады сталі больш за 190 спартсменаў. А нашы паралімпійцы заваявалі звыш 100 узнагарод.
Падпісаць зварот можа кожны работнік спартыўнай галіны ў любым з рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, а таксама ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта.













