Аб'яднанне бязвізавых зон Брэсцкай і Гродзенскай абласцей дазволіць павялічыць турыстычны паток

18 июля 2019

Аб'яднанне бязвізавых зон Брэсцкай і Гродзенскай абласцей дазволіць павялічыць турыстычны паток, а таксама стварыць новыя турмаршруты, уключыўшы дадаткова яшчэ тры раёны: Івацэвіцкі, Лідскі і Навагрудскі. Прапановы ўжо  вынесены на разгляд.

Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара дэпартамента Міністэрства спорту і турызму Беларусі: "За мінулы год па бязвізавых рэжымах паток менавіта замежных грамадзян павялічыўся практычна больш чым на палову. У топах такія краіны, як Германія, Італія, Вялікабрытанія, ЗША. За адну паездку сярэдні турыст пакідае ў краіне каля 210 еўра. Сярэдняя паездка - амаль 5 дзён".

Адзначым, у турыстычных бязвізавых зонах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей  госці могуць адпачываць да 10 дзён.