Аб унікальных падыходах да зялёных тэхналогій распавядуць у праекце "Пакаленне. by"

19 января 2020
Што ні гавары, а вынаходлівасцю могуць пахваліцца не толькі нашы геаграфічныя суседзі, але і суседзі па лесвічнай пляцоўцы. Увогуле, па прыклады далёка хадзіць не трэба: наша здымачная група пагаварыла з беларускімі маладымі эколагамі, якія зрабілі сапраўдны фурор на міжнароднай арэне. 

Чарговая серыя праекта Агенцтва тэленавін "Пакаленне. by" распавядзе аб унікальных падыходах да зялёных тэхналогій. Іх аўтары ўжо сапраўды школу не прагульвалі, хутчэй, наадварот - заставаліся на дадатковыя заняткі.