Унікальная беларуская сістэма падтрымкі шматдзетных сем'яў

16 марта 2021

Ні ў адной краіне свету няма такой насычанай праграмы дапамогі шматдзетным сем'ям, як у Беларусі. Гэта адзначаюць і замежныя эксперты, і беларускія палітыкі. Калі з 2016 па 2020 год на дзяржаўныя дапамогі сем'ям, што выхоўваюць дзяцей, было накіравана больш чым 10 мільярдаў рублёў, то ў новым пяцігоддзі выдзеляць звыш 16 мільярдаў. Пра ўнікальную сістэму дзяржпрэферэнцый разважала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская ў гасцях праекта "Паспець да апоўначы".

Аб спробах перапісаць гісторыю, аб польскіх амбіцыях аднавіць Рэч Паспалітую і аб агрэсіі краін НАТА, а таксама аб поўнай гатоўнасці Беларусі адстойваць уласныя інтарэсы ў гібрыднай вайне размова пойдзе ў аўтарскім праекце Марыі Пятрашкі "Паспець да апоўначы" адразу пасля "Панарамы".