Пра змены ў падрыхтоўцы да ЦТ распавяла віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава

31 августа 2016

Пра змены ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання распавяла віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава.

Пасля маніторынгу ўсіх іспытаў спецкамісія прыйшла да рашэння адкарэктаваць арганізацыю ўступных выпрабаванняў. У планах узмацніць жорсткасць санітарна-гігіенічных патрабаванняў да аўдыторый. Дарэчы, з наступнага года тэстаў будзе ўжо 4. А для вучняў профільных класаў плануюць стварыць асобны блок ЦТ.

Міхаіл Жураўкоў, Міністр адукацыі Беларусі: "Мы, вядома, вельмі ўважліва вывучаем тыя пажаданні, якія выказваюць абітурыенты і іх бацькі, уважліва вывучаем высновы, якія робяць камісіі дзяржаўныя, якія працуюць ва ўніверсітэтах, у каледжах, абагульняем іх, і вось зараз новыя правілы прыёму знаходзяцца ў адміністрацыі".

Таксама адзначым, што павышаць плату за навучанне ў Беларусі сёлета не плануецца. Сума сёння залежыць толькі ад рэальных выдаткаў ВНУ краіны.