Аб інвестыцыях і новых магчымасцях для нашых партнёраў у ЕАЭС гаварылі сёння ў беларускім Міністэрстве замежных спраў

17 июля 2019

Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын сустрэўся з нашымі дыпламатамі ў рамках навучальнага семінара для паслоў і консулаў Беларусі. Ключавой тэмай стала неабходнасць павелічэння экспарту тавараў і паслуг на азіяцкія і еўрапейскія рынкі. 

Аляксандр Міхневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве: "Мы будзем  абмяркоўваць эканамічныя пытанні. Яны розныя. Напрыклад, я буду паднімаць пытанні  аб супрацоўніцтве не толькі з Бельгіяй. Бельгія - невялікая краіна - 11 мільёнаў насельніцтва. У 3 разы менш за Беларусь, хоць абарот у нас і экспарт значна большы, чым некаторыя вялікія краіны. Я буду гаварыць, у цэлым, больш аб праблемах гандлю з Еўрапейскім саюзам, які, на жаль, сёння абставіўся бар'ерамі, але і палохацца не трэба. Трэба проста разумець,  як іх пераадольваць".

У праграме семінара - дзелавыя сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, топ-менеджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў, лекцыі і круглыя сталы.