Аб гэтым свяце мы гаворым з асаблівым гонарам і трапятаннем

3 июля 2015

Уся краіна святкуе Дзень Незалежнасці, які ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны заваёўвалі на грані чалавечых магчымасцяў. І гэтую святую памяць неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне. Менавіта гэтая ідэя аб'ядноўвала сёння ўсе святочныя пляцоўкі. Паводле традыцыі, мінчан і гасцей сталіцы чакаў насычаны ўікэнд. Мінск сёння без перабольшання можна было назваць Мекай вулічнага мастацтва. Да народных гулянняў далучылася наш карэспандэнт Кацярына Шыбко.

Паблік-арт ужо сапраўды візітоўка сталіцы. І сёння ў Верхнім горадзе гэта адчувалася як нідзе. Тут можна было знайсці амаль усе віды вулічнага мастацтва. Асаблівую атмасферу свята стваралі майстры пантамімы і інструменталісты. З вялікай сцэны ўсяго на адзін дзень музыканты перамясціліся на плошчу Свабоды.

Кожную пляцоўку сёння аб’ядновае адна ідэя – святую памяць неабходна перадаваць з пакалення ў пакаленне. Пра Дзень Незалежнасці беларусы гавораць з асаблівым гонарам – на мяжы чалавечых магчымасцяў героі Вялікай Айчыннай змагаліся за наша мірнае неба. Гэта вялікі подзвіг, які ніколі не будзе забыты. І менавіта ў гэты дзень ужо на адной са спартыўных пляцовак знакаміты асілак Сяргей Мацкевіч вырашае ўстанавіць рэкорд Гінэса. 16-кілаграмовую гіру у рэжыме нон-стоп ён узнімае на працягу трох гадзін. У выніку 5 тысяч 465 разоў.

На новыя перамогі свята натхніла і спартсменаў па веславанні – спаборніцтвы праходзілі на Камсамольскім возеры. Ля Палаца спорту беларускія асілкі ўдзельнічалі ў міжнародным турніры. Чэмпіянат праходзіў ў тры этапы – трэк аўтамабіля вагой у 12 тон, пад’ём 130-кілаграмовага бервяна, у якасці спартыўнага інвентара прыстасавалі нават шыны. Атмасфера свята адчувалася сёння паўсюль. Вялікай канцэртнай пляцоўкай стаў парк Перамогі.

Для тых, хто ў гэты святочны дзень пажадаў адпачыць у цішыні і прывесці ў парадак свае думкі, самае лепшае месца – сталічны батанічны сад. Для сваіх гасцей арганізатары падрыхтавалі танга руж. У цэнтры гэтых прыгожых кветак (калекцыя якіх, дарэчы, налічвае каля 300 відаў) на працягу ўсяго дня гучала жывая музыка.

Дапоўніць сваю культурную праграму можна было ў скверы па вуліцы Данілы Сердзіча – там адкрыўся "Бульвар мастацтваў".

У кожным раёне сталіцы – асобныя пляцоўкі народных рамёстваў. Госці Беларусі маглі не толькі атрымаць майстар-класы па вырабе нашых сувеніраў, але і набыць штосцьці, што абавязкова возьмуць з сабой з мірнай краіны, якая шануе сваю гісторыю і ганарыцца своей незалежнасцю.