Аб закуліссі X-Factor Belarus глядзіце заўтра ў "Галоўным эфіры"

22 мая 2021

А зараз аб нашумелым шоу. Беларускія таленты працягваюць штурмаваць X-Factor. Лік ахвочых прыняць удзел у перадкастынгу праекта ў Мінску расце.

Падаць заяўкі да пачатку жывых праслухоўванняў паспелі паўтары тысячы чалавек. Сольная катэгорыя ад 18 да 25 - самая папулярная. Адбор праходзіць у рэжыме жывога гуку. Удзельнікі выконваюць кампазіцыі на рускай, беларускай і на замежных мовах. Праспяваць трэба без музычнага суправаджэння. Таму інструменты выкарыстоўваюць за сцэнай.

Па-ранейшаму самая абмеркаваная тэма ў сацсетках і на бэкстейджы праекта - настаўнікі. Прэтэндэнты на ўдзел у шоу ўжо плануюць, каму з зорных суддзяў аддаць перавагу. Здымкі эпізодаў TV-кастынгу стартуюць у жніўні.

Перадкастынг у Мінску прадоўжыцца да 28 мая ўключна. Арганізатары звяртаюць увагу, што прайсці абавязковую рэгістрацыю можна толькі да 23 мая. Заяўку можна падаць анлайн. Закуліссе праекта - каментарыі зорных настаўнікаў, а таксама падрабязнасці падрыхтоўкі да тэлекастынгаў глядзіце заўтра "Галоўным эфіры".