Пра волю да перамогі. У студыі Аляксей Талай

12 марта 2017

І яшчэ пра волю да перамогі. Калі вы пакуль не ведаеце гэтае імя, то запомніце яго - Аляксей Талай.

Падлеткам перажыў тое, што назаўжды здольнае зламаць волю і жыццё любога дарослага. Амаль 18 гадоў таму ён страціў рукі і ногі пасля выбуху міны часоў Другой сусветнай. Апынуўся на мяжы жыцця і смерці і... перамог. Перамог акалічнасці і сябе. Сёння ён бацька траіх дзяцей, бізнесмен, арганізатар дабрачыннага фонду. А напярэдадні Аляксей зрабіў важны крок да новай для сябе мэты: удала выступіў на чэмпіянаце Беларусі па плаванні. Яго наступная мэта - медаль Паралімпійскіх гульняў.

Аляксей Талай сёння ў студыі "Галоўнага эфіру".