Пайсці насустрач кліенту. Некаторыя беларускія банкі замарозілі стаўкі па крэдытах на будаўніцтва жылля, нягледзячы на тое што Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання. Таксама па асобных выпадках прымаюцца рашэнні і аб адтэрміноўцы плацяжоў за ўзятую пазыку. А стаўкі па ўкладах у нацыянальнай валюце, наадварот, растуць. Затое на зняцце дэпазіту ў доларах і еўра ўводзяцца ліміты.
На гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны – санкцыйны націск звонку і рэзкі попыт на валюту на ўнутраным рынку. Але такія ліміты, сцвярджаюць у Асацыяцыі беларускіх банкаў, мера часовая. Пра гэта і не толькі спытаемся ў госця "Панарамы" - старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Міхаіла Проварава (відэа).
Аб укладах, крэдытах і абмене валют у Беларусі расказаў у інтэрв'ю старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Міхаіл Провараў
17 марта 2022













