Аб важнай ролі Беларусі на сусветнай арэне, двухбаковых кантактах, удзеле ў міжнародных арганізацыях і аб цане незалежнасці пагаварылі з Андрэем Савіных

3 июля 2020
Беларусь за гады незалежнасці заняла годнае месца на міжнароднай арэне, набыла надзейных саюзнікаў і партнёраў. Нашы брэнды пазнаюць, прадукцыя карыстаецца попытам. 

У знешняй палітыцы краіна робіць стаўку на адкрытасць і канструктыўнасць, прынцыповасць і гнуткасць. Беларусь даказала сваю здольнасць наладжваць узаемавыгадны дыялог і адэкватна рэагаваць на выклікі сучаснасці. Як донар рэгіянальнай бяспекі рэспубліка імкнецца ўнесці свой ўклад у вырашэнне глабальных праблем, генеруе падыходы і ініцыятывы, прапаноўвае аб'яднаўчы для ўсіх членаў міжнароднай супольнасці парадак дня.

Аб важнай ролі Беларусі на сусветнай арэне, двухбаковых кантактах, удзеле ў міжнародных арганізацыях і аб цане незалежнасці  мы пагутарылі са старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэем Савіных.