Аб творчай дынастыі Карызнаў у праекце Нашы

27 июня 2014

Пад словы дзеда - прачынаецца ўся Беларусь. Сімфоніям сына - апладзіруюць акадэмічныя залы Мінска. А ўнук віяланчэллю пакарае сэрцы еўрапейскай публікі. У творчай дынастыі Карызнаў перапляліся паэтычныя і музычныя гены - паэт-кампазітар-выканавец.


Аўтар радкоў беларускага гімна жадаў стаць музыкантам, але была вайна, і мару Уладзімір Іванавіч увасобіў толькі ў сыне. І ва ўнуку, які сёння вучыцца ў Парыжскай кансерваторыі і на міжнародных конкурсах бярэ толькі першыя прызы. Малодшага - Івана - з дыпломам дынастыя Карызнаў чакае дома, бо рыхтуецца грандыёзны сямейны праект.


Аб вялікай любові да Беларусі, якую яны ўвасабляюць у нотах і вершах, - у праекце Нашы. Глядзіце сёння ўвечар - на Беларусь 1.