Пра турызм і замежных балельшчыкаў расказаў у студыі Віталь Грыцэвіч

26 июня 2019

У Беларусь працягваюць прыязджаць замежныя балельшчыкі. Гэтаму спрыяе бязвізавы ўезд. Білет на спаборніцтвы ў рамках Еўрапейскіх гульняў, пашпарт, страхоўка - наведаць Беларусь, не афармляючы візу,  грамадзяне іншых краін пры наяўнасці гэтых дакументаў змогуць аж да 10 ліпеня.  

Пра турызм і нашых гасцей  пагаворым з намеснікам дырэктара Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталем Грыцэвічам.