Пра трагічныя старонкі гісторыі і падзеі. Лагойскі халакост

5 ноября 2020

Вельмі складана прыняць той факт, што хтосьці не шануе мірнае і спакойнае жыццё на сваёй зямлі. Бо амаль у кожнай беларускай сям'і ёсць тыя, хто прайшоў нягоды ваеннага ліхалецця, хто сутыкнуўся з голадам і горам, якія прыносіць вайна.

На тэрыторыі Беларусі падчас халакоста былі закатаваныя і забітыя больш за 800 тысяч яўрэяў. За паўтара кіламетра ад Лагойска ва ўрочышчы Іванаўшчына размешчана масавае пахаванне мірных жыхароў, якія былі расстраляныя. Пра трагічныя старонкі гісторыі і падзеі, якія нельга дапусціць нам, сённяшнім нашчадкам герояў, распавядзём у наступным матэрыяле (відэа).