Дзяржпагранкамітэт Беларусі гатовы да прыёму гасцей. Нагадаем, з 1 студзеня 2023 года прадоўжаны рэжым бязвізавага ўезду і знаходжання для грамадзян сумежных краін Еўрасаюза. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб прадаўжэнні бязвізу для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы. Яны і далей змогуць наведваць Беларусь, сустракацца са сваякамі, наведваць месцы пахавання, атрымліваць медыцынскія і іншыя паслугі, так запатрабаваныя сярод іншаземцаў.
Бязвізавы рэжым быў уведзены для грамадзян Літвы і Латвіі 15 красавіка 2022 года, крыху пазней - для грамадзян Польшчы.
За гэты час Беларусь наведалі амаль 400 тысяч іншаземцаў. Часцей за ўсё прыязджаюць з Літвы - каля 70 %. У трэндзе гасцей медпаслугі, прадукты харчавання і паліва. Але галоўнае, што яны вязуць з нашай краіны - станоўчыя эмоцыі і праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю ўнутры Беларусі.













