Аб стварэнні сістэмы ўрадавай сувязі глядзіце ў серыі цыклу "Справа жыцця"

29 марта 2017

Сёння ўвечар Агенцтва тэленавін пакажа новую серыю праекта "Справа жыцця". Пра людзей, якія стварылі ў Беларусі ўласную сістэму ўрадавай сувязі. На змену аналагавым прыйшлі лічбавыя тэхналогіі. Дзякуючы канструктарам Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі вышэйшае кіраўніцтва краіны забяспечана надзейнай і бяспечнай тэлефаніяй. Праграмныя і апаратныя сродкі цалкам абараняюць сістэму ад фізічнага несанкцыянаванага доступу. Сваімі тэхнічнымі характарыстыкамі інавацыя пакінула далёка ззаду канкурэнтаў з краін СНД. Новую серыю цыклу глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя