Аб удасканаленні сістэмы адукацыі гаварылі сёння ў парламенце

4 декабря 2013
Мінадукацыі Беларусі вывучае варыянты стымулявання ўдзелу бацькоў у фінансаванні выдаткаў дзіцячых садкоў. Пра гэта сёння падчас парламенцкіх слуханняў заявіў міністр Сяргей Маскевіч. Утрыманне аднаго дзіцяці абыходзіцца дашкольнай установе ў паўтара мільёна рублёў за месяц пры сярэдняй зарплаце работнікаў тры мільёны. І развіццё платных паслуг у садках - ужо неабходнасць. У цэлым аб удасканаленні сістэмы адукацыі сёння ў парламенце дыскутавалі больш за 4 гадзіны дэпутаты, настаўнікі, дырэктары школ і прафсаюзы. Гаварылі аб сістэме прафтэхадукацыі і ўдасканаленні вышэйшай школы. Асобнай тэмай стала праблема павышэння статусу настаўніка. Дэпутаты прапаноўваюць спецыяльную праграму.

Для цяперашняга 5-га склікання дэпутатаў гэта першыя парламенцкія слуханні. Сёння ў Авальнай зале гучала шмат прапаноў, самыя слушныя, паводле слоў дэпутатаў, стануць заканадаўчымі ініцыятывамі.