Пра захаванне гістарычнай памяці і злачынствы нацызму сёння гаварылі ў Слуцку. Удзельнікі круглага стала распачалі сваю сустрэчу з прагляду знакамітай хранікальнай стужкі "Людзі з чорнымі душамі". Гэта фільм, які стаў актуальным праз дзесяцігоддзі ў наш час, калі ідуць спробы перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Кінаэкскурс удзельнікі сустрэчы дапоўнілі лічбамі і фактамі з ваеннага летапісу Случчыны, а таксама прэзентацыяй кнігі "Случчына памятае".
Юных удзельнікаў сустрэчы запрасілі на турыстычныя ваенна-патрыятычныя маршруты. Пешыя і велапрагулкі мясцовага цэнтра турызма знаёмяць жыхароў і гасцей Случчыны з памятнымі месцамі ваеннай гісторыі рэгіёна. Кульмінацыяй сёння стала цырымонія ўрачыстага ўскладання кветак да помніка воінам-вызваліцелям у цэнтры Слуцка.













