Пра скідкі для тых, хто плануе падарожжа

28 ноября 2014

Усё больш кліентаў авіякампаній сочаць за распрадажамі і знаходзяць прыдатныя варыянты. На гэтым фоне растуць і паказчыкі перавозчыкаў. Напрыклад, колькасць пасажыраў, якія лятаюць нацыянальнымі авіялініямі, за 8 месяцаў года павялічылася на 25%. Як лятаць з выгадай, разбіраўся Дзмітрый Цітоў.


Многія з пасажыраў, якія ляцяць у адным і тым жа самалёце, могуць купіць свае білеты па рознай цане. Уся справа ў тым, што скідкі і распрадажы ад авіякампаній праходзяць за кароткі перыяд часу. Працягласць да 10 дзён. Таму цана білетаў можа адрознівацца працэнтаў на 30.


Авіякампаніі арганізуюць распрадажы білетаў у залежнасці ад сезона. Менавіта ў зімовы перыяд прыходзіцца стымуляваць попыт. Вопытныя падарожнікі ў пошуку танных пералётаў падпісваюцца на інтэрнэт-рассылку авіякампаній. Бо купіць білет па нізкім тарыфе менавіта на запланаваную дату вельмі складана.


Ігар Чаргінец, намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Белавія: Еўрапейскія маршруты, Парыж, Мілан, Амстэрдам. 99 еўра ў адзін бок. Ужо ўключаюць усе падаткі, зборы, таксы аэрапортавыя. Гэта ўжо ўсё ўключана. Я думаю, што акцыя будзе карыстацца поспехам і дасць магчымасць павандраваць.


Білеты, набытыя туды-назад на рэйсах адной і той жа авіякампаніі, як правіла, каштуюць танней. Скідкі звычайна даюцца з поўнага тарыфу эканамічнага класа. Знайсці білет па выгаднай цане ў Беларусі можна толькі на сайце нацыянальнай авіякампаніі.