Як жыхары Барселоны перажываюць гэтыя дні, мы даведаліся ў нашай суайчынніцы Святланы Торэс. У тэлефоннай гутарцы яна паведаміла, што Каталонія паступова апамятваецца, а іспанцы спрабуюць дапамагчы паліцэйскім і праз сацыяльныя сеткі распаўсюджваюць фатаграфію падазронага ва ўчыненні тэракта.
Святлана Торэс, жыхарка г. Барселоны (па тэлефоне): "Паліцыя працуе, працуе ўсю ноч. Выклікалі ўсіх з адпускоў. Я сама ўчора стаяла ў заторы. Праводзіцца кантроль усіх аўтобусаў - незалежна там рускія, яўрэі альбо афрыканцы. Адпаведна, выкліканы войскі. Ідзе кантроль усяго. Жыццё, у прынцыпе, нармалізуецца. Трэба аддаць належнае людзям. Таму што іспанцы вельмі дружныя. Адкрылі нават склады мясной прадукцыі, каб людзі змаглі схавацца, таму што не ведалі, як будзе развівацца сітуацыя. Дарогі былі перакрытыя. Фатаграфіі рассылаюцца па WhatsApp рассылаюцца па ўсёй сетцы. Для таго, каб людзі дапамаглі вызначыць тэрарыстаў".
Нагадаем, улады Іспаніі адкрылі дадатковую гарачую лінію для ўдакладнення інфармацыі аб пацярпелых у выніку тэракта ў Барселоне. Таксама працуе тэлефон гарачай лініі ў пасольстве Беларусі ў Мадрыдзе.













