Пра сітуацыю на дарогах краіны распавёў падчас анлайн-канферэнцыі Станіслаў Салавей

22 октября 2015

Пра сітуацыю на дарогах краіны. У сценах Белтэлерадыёкампаніі сёння прайшла анлайн-канферэнцыя, госцем якой стаў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей. Лічбы ў статыстыцы не радуюць, аднак колькасць сур'ёзных правапарушэнняў усё ж зніжаецца.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "Калі па некаторых парушэннях мы бачым змяншэнне за кошт узмацнення жорсткасці пакарання і разумення людзьмі праблемы, напрыклад, гэта кіраванне ў нецвярозым стане, кіраванне без вадзіцельскага пасведчання. Але, на жаль, па некаторых іншых пытаннях парушэнняў застаецца даволі шмат. Шмат парушаюць і пераходы, парушаюць хуткасныя рэжымы, таму сказаць, што цалкам праблем у нас на дарозе няма, нельга, але я думаю, што мы рухаемся ў патрэбным кірунку".

Усе падрабязнасці анлайн-канферэнцыі шукайце на сайце Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by.