Пра сімвал новага года са шкла і хрусталю і рэальных пухнатых чэмпіёнаў

23 декабря 2022

У перадсвяточныя дні "развядзеннем" трусоў у прамысловым маштабе заняліся бярозаўскія майстры. Шкляныя і хрустальныя, непадобныя паміж сабой і кожны са сваім характарам. Сувеніры сімвала надыходзячага года раз'едуцца не толькі па Беларусі. Попыт на фігуркі ручной працы вялікі ў турыстаў, якія кожны год прыязджаюць у Гродзенскі рэгіён па бязвізе на святы. А вось у гаспадыні трусінай фермы ў Іўеўскім раёне сімвалы года  прыносяць толькі высокія ўзнагароды са спаборніцтваў. А напярэдадні Новага года з'явіўся і наваселец - чорны Онікс. Працягне Юрый Карняловіч (відэа).